Лукашэнкаўская сістэма працягвае забіваць палітвязняў

Сёння стала вядома пра смерць 50-гадовага палітзняволенага Вадзіма Храсько, якога ўтрымлівалі ў папраўчай калоніі «Віцьба». Згодна праваабаронцам «Вясны», ён памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ў больніцы, куды яго даставілі з пнеўманіяй. 12 студзеня вязня пахавалі ў Менску.
Апублікавана на
2024-03-08

Сёння стала вядома пра смерць 50-гадовага палітзняволенага Вадзіма Храсько, якога ўтрымлівалі ў папраўчай калоніі «Віцьба». Згодна праваабаронцам «Вясны», ён памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ў больніцы, куды яго даставілі з пнеўманіяй. 12 студзеня вязня пахавалі ў Менску.

Вадзіма Храсько асудзілі ў мінулым жніўні на тры гады зняволення за данаты. Мужчына меў хранічныя захворванні, аднак «суддзя» Сяргей Хрыпач усё роўна прызначыў яму рэальны тэрмін. У зняволенні Вадзім Храсько хварэў. Верагодна, ён памёр ад несвоечасовага аказання медычнай дапамогі.

Гэта ўжо чацвёртая смерць палітвязняў за кратамі. У 2022-ым годзе ў шклоўскай калоніі, верагодна ад збіцця загінуў, загінуў актывіст Вітольд Ашурак. Следчы камітэт крымінальны характар смерці не прызнаў.

Летась у калоніі «Віцьба» загінуў актывіст і блогер Мікалай Клімовіч. Ён меў інваліднасць у сувязі з хваробай сардэчнай сістэмы і правёў у зняволенні ўсяго два месяцы.

Яшчэ адною ахвяраю лукашэнкаўскай турэмнай сістэмы стаўся мастак Алесь Пушкін. У мінулым ліпені яго з прабадной язвай запозна прывезлі з гарадзенскай турмы ў шпіталь. Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі.

Каманда фонду «Краіна для Жыцця» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Вадзіма Храсько.

Мы ўпэўненыя, што вінаватыя ў незаконным асуджэнні палітвязня і ягонай заўчаснай смерці, панясуць справядлівае пакаранне.

Your support is a step toward freedom and justice

Every donation helps support political prisoners and their families, giving them hope and the means to overcome challenges.