Міжнародны дзень Валанцёра

5 снежня святкуюць Міжнародны дзень Валанцёра. Згодна з ААН, штомесяц валанцёрамі становяцца 862,4 мільёна чалавек ва ўзросце 15 гадоў і больш па ўсім свеце. Афіцыйнай валанцёрскай дзейнасцю праз арганізацыі або асацыяцыі займаюцца 6,5% насельніцтва, дзе пераважаюць мужчыны.
Апублікавана на
2024-12-05

5 снежня святкуюць міжнародны дзень Валанцёра. Згодна ААН штомесячная колькасць валанцёраў ва ўзросце 15 гадоў і больш складае 862,4 мільёна чалавек па ўсім свеце.
Валанцёрскія праекты арганізаваныя ў афіцыйнай і нефармальнай формах. У афіцыйнай валанцёрскай дзейнасці праз арганізацыі або асацыяцыі ўдзельнічае 6,5% насельніцтва планеты. Сярод іх пераважаюць мужчыны. Нефармальнай валанцёрскай дзейнасцю займаюцца 14,3% насельніцтва. Большасць з іх - жанчыны. 

ААН зазначае, што валанцёрства ахоплівае шырокі спектр пытанняў і скіраванае найперш на дапамогу самым безабаронным пластам грамадства. Валанцёрскі рух атрымаў надзвычай шырокі распаўсюд у Беларусі яшчэ напярэдадні 2020 года. Аднак сапраўдны росквіт перажыў у 2020 годзе - на хвалі кавіднай пандэміі, а таксама паслявыбарчых пратэстаў.  

Заснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак

“Чалавек мае патрэбу рабіць нешта не толькі за грошы і не толькі дзеля ўласнага дабрабыту. Гэта прыходзіць на дастатакова высокім этапе развіцця грамадства і асобы. Таму што вымагае выдаткавання часу або грошай на тое, што нясе грамадскую карысць. 

Валанцёрства - натуральнае памкненне чалавека як істоты ў калектыве і супольнасці з мэтай  зрабіць гэтую супольнасць больш устойлівай. Валанцёрства адно з тых рэчаў якія робяць чалавека чалавекам”. 

У Беларусі пасля 2020 года ўлады зліківдавалі ўсе некамерцыйныя грамадскія арганізацыі, у тым ліку тыя, якія займаліся валанцёрскай дзейнасцю. На неарганізаваных валанцёраў сёння таксама глядзяць з падазрэннем. А асобаў, якія пішуць лісты або збіраюць перадачы палітвязням, у Беларусі цяпер пераследуюць і кідаюць за краты. 

Your support is a step toward freedom and justice

Every donation helps support political prisoners and their families, giving them hope and the means to overcome challenges.