Праект юрыдычнай дапамогі «Юрыст на сувязі». ТОП-3 пытанні

В першым квартале года Фонд выплаціў 22.900 еўра дапамогі і разгледзеў 23 звароты па міграцыі. Псіхолагі дапамаглі 45 асобам, юрысты падтрымалі 49 кейсаў, а тэхпадтрымка апрацавала 74 запыты. Прадставілі новы праект і абвясцілі службу хуткай гуманітарнай дапамогі.
Апублікавана на
2024-04-03

Спецыялісты працуюць у рэжыме тэкставых зносін праз Telegram-бот з 10:00 да 19:00 па Менскім часе ў працоўныя дні. Праз бот вы атрымаеце першасную кансультацыю, а таксама пры неабходнасці вам дапамогуць падрыхтаваць неабходныя дакументы (заявы, скаргі і г.д.) для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

1️⃣Па якіх пытаннях кансультуюць нашы спецыялісты?

• Працоўнае права

• Адміністрацыйнае права

• Грамадзянскае права

• Жыллёвае права

• Гаспадарчае права

• Права сацыяльнага забеспячэння

• Крымінальнае права

• Іншыя галіны беларускага права, дзе патрэбна дапамога юрыста

2️⃣Хто можа атрымаць дапамогу?

У межах праекту мы аказваем юрыдычную падтрымку сваякам палітвязняў і беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій і знаходзяцца ўнутры краіны ці былі вымушаныя яе пакінуць, а таксама недзяржаўным арганізацыям па пытаннях дзейнасці ў Беларусі.

3️⃣Як адбываецца працэс працы?

Калі вам патрэбна прававая кансультацыя, падказка ці нават суправаджэнне, выйдзіце на сувязь з намі праз @stranafundyd_YD_bot у Telegram.

Спецыялісты распрацуюць інструкцыю па абароне вашых правоў у кожным канкрэтным выпадку і пастараюцца дапамагчы, калі гэта магчыма зрабіць здаля.

Your support is a step toward freedom and justice

Every donation helps support political prisoners and their families, giving them hope and the means to overcome challenges.