Мы ствараем прастору салідарнасці, дзе кожная дапамога становіцца крокам да свабоды. Наша мэта — падтрымліваць палітвязняў, іх сем’і і ўсіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій, абараняючы правы чалавека і дапамагаючы пераадольваць жыццёвыя цяжкасці. Мы імкнемся не толькі палегчыць жыццё пацярпелых, але і ўмацаваць культуру справядлівасці і дэмакратыі, натхняючы людзей на дзеянні дзеля свабоднага і гуманнага грамадства.
Нашы прынцыпы — гэта аснова нашай працы. Мы імкнёмся быць сумленнымі, празрыстымі і надзейнымі, каб заслужыць давер донараў і забяспечыць падтрымку тым, хто ў ёй мае патрэбу.
Мы робім працу Фонду максімальна адкрытай, каб кожны бачыў, як выкарыстоўваецца яго дапамога.
Мы рэгулярна справаздачваемся перад донарамі, пацвярджаючы эфектыўнасць і мэтавае выкарыстанне рэсурсаў.
Мы абараняем асабістыя даныя донараў і гарантуем іх поўную канфідэнцыяльнасць.
Мы забяспечваем бяспеку і канфідэнцыяльнасць інфармацыі пра тых, каму дапамагаем.
Мы выключаем любыя канфлікты інтарэсаў, гарантуючы сумленнасць і аб’ектыўнасць нашай працы.
Мы падтрымліваем культуру ўзаемадапамогі, аб’ядноўваючы людзей вакол ідэй справядлівасці і годнасці.
Гэтыя лічбы — вынік нашай працы, якая дапамагае людзям пераадольваць цяжкасці і верыць у лепшую будучыню.
Перададзена сем’ям палітвязняў для матэрыяльнай падтрымкі.
Выплачана актывістам, якія змагаюцца за дэмакратыю.
Прадуктаў перададзена палітвязням.
Падарункаў атрымалі дзеці палітвязняў на Новы год.
Беларусам аказана юрыдычная дапамога.
Бясплатнай тэрапіі прадастаўлена тым, хто мае патрэбу.