Калядная акцыя для дзяцей загінулых беларускіх ваяроў

Распачалася калядная акцыя для дзяцей загінулых ваяроў Палка Каліноўскага. Яе мэта – збор 7000 еўра, якія пойдуць на падарункі для дзетак беларускіх герояў.
Апублікавана на
2024-12-05

Распачалася калядная акцыя для дзяцей загінулых ваяроў Палка Каліноўскага. Яе мэта – збор 7000 еўра, якія пойдуць на падарункі для дзетак беларускіх герояў. 

Вайна, якая ідзе ўжо амаль тры гады, працягвае забіраць жыцці людзей. Сярод іх беларусы, якія змагаюцца за вольную Украіну і Беларусь. 

“У нашых герояў засталіся сем’і, дзеці, якія страцілі самае дарагое - аднаго з бацькоў. Разам з гэтым яны страцілі частку дзяцінства, але яны ўсё адно дзеці, якія пра штосьці мараць і вераць у цуды. Сёння вельмі важна падтрымаць іх веру і спраўдзіць хаця б маленькую дзіцячую мару”, – кажа камандзір палка Каліноўскага Павал "Дзядзька" Шурмей. 

Зіма - гэта час самых светлых святаў, падарункаў і здзяйснення мараў. Калі ласка, падтрымайце дзяцей, чые бацькі загінулі на вайне. Ваша ўвага і любоў не вернуць ім роднага чалавека, але падораць веру ў салідарнасць беларусаў і надзею на тое, што яны не засталіся сам насам са сваім горам. 

Ваша помощь — шаг к свободе и справедливости

Каждое пожертвование помогает поддержать политзаключенных и их семьи, давая им надежду и ресурсы для преодоления трудностей.