Рэжысёру Андрэю Гнёту пагражае экстрадыцыя ў Беларусь

Стала вядома пра затрыманне ў Сербіі рэжысёра музычных кліпаў і рэкламных ролікаў, журналіста і аднаго з заснавальнікаў Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY Андрэя Гнёта. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь. 
Апублікавана на
2024-01-17

Стала вядома пра затрыманне ў Сербіі рэжысёра музычных кліпаў і рэкламных ролікаў, журналіста і аднаго з заснавальнікаў Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY Андрэя Гнёта. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь. 

Летась у кастрычніку Андрэй Гнёт па працы прыляцеў у Сербію з Таіланда, дзе ён апошнім часам стала пражывае. Яго затрымалі проста ў аэрапорце. Нагодаю стаўся запыт Беларусі ў “Інтэрпол”. Лукашэнкаўскі рэжым вінаваціць Гнёта ў нясплаце падаткаў на суму ў 300 000 еўраў.  Увесь гэты часу ён знаходзіцца ў зняволенні. Умовы там, дарэчы, дастаткова жорсткія. Андрэй Гнёт паскардзіўся на адсутнасць медычнай дапамогі, пагаршэнне зроку выпадзенне валасоў і нядопуск да турэмнай бібліятэкі. 

19 лютага адбылося паседжанне апеляцыйнага суду, на якім Андрэй Гнёт выказаў упэўненасць у палітычным характары сваёй справы і намеры лукашэнкаўскага рэжыму судзіць яго насамрэч за грамадскую дзейнасць. Гнёт зазначыў, што пакінуў Беларусь у 2021 годзе праз цікавасць сілавікоў да ягонай асобы як аднаго са стваральнікаў свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY. 

Гэтая арганізацыя  прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем. Свабоднае аб'яднанне спартоўцаў было створанае ў 2020 годзе і аб’яднала беларускіх спартоўцаў, якія выказаліся супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў. Да таго ж  SOS BY спрычыніўся да адабрання ў рэжыму Лукашэнкі хакейнага чэмпіянату свету 2021 году і прыпыненне фінансавання Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. 

"У Беларусі мяне чакаюць смяротныя катаванні. У Беларусі няма ні закону, ні абароны, ні незалежнай судовай улады. Усіх, хто выступае супраць улады, саджаюць у турму, катуюць і зневажаюць", - выказаўся Андрэй Гнёт. Адвакаты актывіста праінфармавалі аб сутнасці справы Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) у Страсбургу.

Рашэнне суда ў Сербіі датычна выдачы Андрэя Гнёта рэжыму Лкашэнкі варта чакаць праз 20-30 дзён. Да гэтага часу актывіст застанецца ў сербскай турме.

Сябры, калі ласка, памятайце пра ўласную бяспеку. Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі не забывайце чысціць сво акаўнт у тэлеграм і іншых сацыяльных сетках. Калі ж вы пакінулі Беларусь праз палітычны пераслед або яго пагрозу, не прыязджайце ў патэнцыйна небяспечныя краіны, якія могуць выдаць вас сённяшнім уладам Беларусі.

«Служба хуткай гуманітарнай дапамогі» – аператыўная падтрымка палітычных зняволеных

Чатыры вядучыя арганізацыі па дапамозе палітычным рэпрэсаваным абвяшчаюць аб стварэнні «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі». Яна мусіць палепшыць якасць і аператыўнасць аказання дапамогі рэпрэсаваным паводле палітычных матываў, а таксама дазволіць скаардынавана адказваць на новыя выклікі.

Разам мы зможам прапанаваць пацярпелым увесь магчымы спектр падтрымкі – ад аплаты штрафаў, паслугаў адвакатаў і падтрымкі сем’яў палітычных вязняў, да эвакуацыі, рэабілітацыі і інтэграцыі за мяжой. Каардынацыя сумесных дзеянняў у «Службе хуткай гуманітарнай дапамогі» дазволіць нам аператыўна рэагаваць на запыты рэпрэсаваных, хутка выводзіць іх з-пад удару і надаваць у неабходныя тэрміны эвакуацыйную і рэабілітацыйную дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій.

У Службу ўваходзяць арганізацыі, якія маюць вялікі досвед сумеснай працы. У нас дзейнічаюць адзіныя стандарты верыфікацыі заяўнікаў і праверкі іх запытаў, а таксама супольна распрацаваныя крытэры надання дапамогі. Мы абменьваемся інфармацыяй у рэальным часе па кожным пацярпелым, які звяртаецца да ўдзельнікаў кааліцыі. Гэта дазваляе максімізаваць эфектыўнасць дапамогі.

Нашыя арганізацыі паўсталі ў розныя часы і ў розных умовах, але гэта не замінае нам мець агульную мэту – падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій і салідарнасць з імі. Аб’яднанне ў «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі» – беспрэцэдэнтная каардынацыя высілкаў, якой раней ніколі не было.

Выступаючы разам, мы прадстаўляем інтарэсы беларускай гуманітарнай супольнасці перад партнёрамі і знешнімі гульцамі. Дзякуючы шчыльнай каардынацыі мы аптымізуем падтрымку ва ўмовах абмежаванасці фінансаў. Мы даводзім, што ў стане дамаўляцца, каб дасягнуць агульнай мэты.

Нашая Служба адкрытая для супрацы з іншымі структурамі грамадзянскай супольнасці, што займаюцца дапамогай рэпрэсаваным. «Служба хуткай гуманітарнай дапамогі» пакідае за сабой права самастойна вызначаць сваіх партнёраў у будучыні.

Мы – гэта:

Грамадская кампанія BY_Help – штрафы, аплата паслугаў адвакатаў, выплаты катаваным, рэабілітацыя былых палітычных вязняў у Беларусі і за межамі краіны;

Фонд BYSOL – індывідуальныя зборы для рэпрэсаваных, эвакуацыя з Беларусі, праграмы перанавучання для палітычных рэпрэсаваных;

Ініцыятыва Dissidentby – маніторынг і рэгістрацыя парушэнняў правоў чалавека, падтрымка палітычных зняволеных унутры Беларусі;

Фонд «Краіна для Жыцця» – падтрымка семʼяў палітвязняў унутры Беларусі, юрыдычная і псіхалагічная дапамога ўсім рэпрэсаваным.

У сённяшніх няпростых варунках мы аб’ядноўваемся, каб разам дапамагаць беларусам.

Ваша помощь — шаг к свободе и справедливости

Каждое пожертвование помогает поддержать политзаключенных и их семьи, давая им надежду и ресурсы для преодоления трудностей.