Што мы паспелі зрабіць у першым квартале гэтага года – чытайце проста цяпер.
Фонд выплаціў матэрыяльную дапамогу на агульную суму 22.900 еўра.
У рамках праекту па міграцыі разгледзелі 23 звароты, у тым ліку:
адмовы ў выдачы гуманітарнай візы/ВНЖ/бежанства
асцярогі адмовы ў выдачы ВНЖ/бежанства (парадак дзеянняў)
адмова ў выдачы ВНЖ/бежанства ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы
выхад з бежанства
пытанні звязаныя з прадаўжэннем дзеяння дакументаў або ануляваннем (візы, ВНЖ)
падрыхтоўка, атрыманне, афармленне дакументаў (даведак) да выдачы ВНЖ/візы, афармленне кейсаў па бежанстве, ВНЖ, нацыянальнай візе
легалізацыя з ВНЖ па бежанстве ў іншых краінах (не Літве)
запыты па варыянтах легалізацыі ў Літве
запыт па зборы персанальных даных у рамках дзейнасці праекту
Наша каманда псіхолагаў цягам першых трох месяцаў года разгледзела заяўкі з боку 22 чалавек. Яшчэ 23 чалавекі працягваюць праходжанне тэрапіі з мінулага года. Агулам псіхалагічную дапамогу атрымліваюць 45 чалавек.
Самыя частыя праблемы, з якімі звяртаюцца да псіхолагаў:
бессань
праблемная адаптацыя ў новым асяроддзі
неразуменне перспектыў, разгубленасць, фрустрацыя
эмацыйныя арэлі, зрывы
праблемы ў дзяцей у новай краіне
дэпрэсіўны стан
моцны стрэс
падвышаная трывожнасць
адсутнасць унутранай апоры
Каманда юрыстаў Фонду цягам трох месяцаў гэтага года разгледзела 49 зваротаў, правяла 44 кансультацыі, склала 15 дакументаў, перанакіравала 5 зваротаў у профільныя дзяржаўныя органы адпаведнай краіны або профільныя НКА.
Тыя, хто звярнуўся ў асноўным, адносяцца да катэгорыі «сваяк палітвязня».
Самыя часта задаюць пытанні датычыліся:
абскарджання пастаноў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях (нібыта парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе)
міграцыйных пытанняў
высялення з жылога памяшкання ў судовым парадку
тлумачэння заканадаўства (тэрміналогіі КК і КаАП)
парадку выканання пакаранняў і ўстанаўлення прэвентыўнага нагляду
спісаў палітвязняў, складзеных па розных крытэрыях
Тэхпадтрымка Фонду разгледзела 74 запыты:
69 зваротаў былі разгледжаны ў рамках першаснай кансультацыі
41 зварот прынята ў працу
29 чалавек паспяхова правялі поўны цыкл ачысткі сваіх дэвайсаў
Акрамя таго, за справаздачны перыяд часу кіраўнік фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская і член апякунскай рады Фонду Ірына Маклейн прэзентавалі праект «Голас праз межы: міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі». Прэзентацыя адбылася на ІІІ канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе. Правядзенне глабальнай эстафеты плануецца на канец лістапада 2024 года.
Да таго ж фонд Фонд «Краіна для Жыцця» сумесна Грамадскай кампаніяй BY_Help, Фондам BYSOL, Ініцыятывай Dissidentby абвясцілі аб стварэнні «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі». Яна павінна павысіць якасць і эфектыўнасць дапамогі рэпрэсаваным па палітычных матывах, а таксама дазволіць скаардынавана рэагаваць на новыя выклікі.
Сябры, каманда нашага Фонду працягвае працу па дапамозе палітвязням і чальцам іх сем'яў. Заклікаем аказаць нам дапамогу ў гэтай дзейнасці. Галоўная ўмова – рабіць гэта з аглядкай на ўласную бяспеку і данаціць толькі калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі.
Давайце не губляць веры ў лепшае і разам дапамагаць тым, каму зараз асабліва цяжка – палітвязням і членам іх семʼяў.