Праект «Псіхолаг побач»: вашая фінансавая падтрымка дапаможа беларусам

Ахвяраваць на псіхалагічную дапамогу — зрабіць жыццё беларуса больш дасканалым і падтрымаць ментальнае здароўе кожнага, хто мае патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе. Пачытайце пра актуальнасць праекта і дапамажыце яшчэ большай колькасці людзей наладзіць жыццё!
Апублікавана на
2024-12-31

Кожны ваш данат гадзіна тэрапіі для беларуса, які мае псіхалагічныя праблемы пасля знаходжання ў турме, затрымання, катаванняў, рэлакацыі.

Кожны ваш данат — шанец  адаптавацца пасля стрэсу ад вымушанага пераезда, пазбавіцца ад страхаў, дэпрэсіі, пачуцця адзіноты.

Кожны ваш данат набліжае беларуса, які да нас звярнуўся па дапамогу, да вырашэння праблем з матывацыяй для далейшага жыцця.

Хто да нас звяртаецца?

Сваякі палітычных зняволеных, пацярпелыя ад рэпрэсій з боку рэжыма Беларусі, актывісты і супрацоўнікі ініцыятыў і арганізацый. Мы не пакідаем нікога сам насам з бядой — мы дапамагаем і простым беларусам і беларускам, якія маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы, нават калі ў іх не было досведу палітычнага пераследу.

У нашай камандзе толькі  высокакваліфікаваныя псіхолагі.
Мы спрыяем ментальнаму аднаўленню кожнага, хто да нас звяртаецца, такім чынам, робячы крок насустрач ментальнаму аднаўленню цэлай нацыі пасля таго, што адбылося ў Беларусі.

Мы захоўваем поўную канфідэнцыяльнасць і не збіраем асабістых дадзеных, таму да нас звяртаюцца без страху.
Націскайце на кнопку і спрычыніцеся да гэтай важнай справы!