8 сакавіка - Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы. А яшчэ гэта нагода ўзгадаць пра тых, каму сёння асабліва цяжка. Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці знаходзіцца ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але ўсё яшчэ мае патрэбу ў падтрымцы. Ім даводзіцца пачынаць жыццё нанова, спраўляцца з наступствамі перажытага і клапаціцца пра сваё здароўе.
У знак салідарнасці з беларускамі мы аб'яўляем штогадовы дабрачынны збор дапамогі пацярпелым жанчынам.
- гігіенічныя сродкі (мыла, гель для душа, шампуні, бальзамы для валасоў, крэмы для твару і цела);
- лекі;
- базавыя рэчы (ручнікі, брытвы, прадметы гігіены);
- іншыя неабходныя прадметы.
Гэта не проста рэчы. Гэта тое, што дасць жанчынам пачуццё ўласнай годнасці, зробіць іх жыццё больш якасным, падтрымае іх. Гэта дасць ім надзею і веру ў людзей. Гэта знак нашай увагі і клопату.
- зрабіць ахвяраванне любым зручным спосабам. Самы мінімальны ці нават сімвалічны ўклад у гэты збор — гэта частка велізарнай дапамогі, што мы накіруем туды, дзе ў ёй маюць вострую патрэбу. Гэта тое, што робіць нас усіх часткай сапраўднай беларускай салідарнасці. Гэта надзея для тых, хто не можа справіцца без нас і хто мае патрэбу ў клопаце;
- распаўсюдзіць інфармацыю пра збор ў сацыяльных сетках, калі гэта бяспечна для вас. Кожны рэпост — гэта праява неабыякавасці і ўдзел у вельмі важнай справе. Калі на вашае паведамленне адгукнецца хаця б адзін чалавек — гэта стане неабходнай часткай вялікай справы.
У беларусаў ёсць традыцыя талакі. Толькі аб'яднаўшыся (узгадайце, як нашыя продкі цэлымі вёскамі будавалі адно аднаму дамы!) мы зможам падтрымаць беларускіх жанчын і зрабіць іх жыццё больш дасканалым. Толькі з вашай дапамогай яны атрымаюць надзею, падтрымку і ўвагу.
Акцыю арганізоўвае праект «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, дыбрачынны фонд «Краіна для жыцця» і ініцыятыва Dissidentby.
Сума збору: €8 000
На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля €150.
Калі атрымаецца сабраць больш — наша падтрымка будзе больш шырокай, і яшчэ больш жанчын яе атрымаюць.
Кожны з нас ведае: самае цяжкае — застацца ў бядзе без падтрымкі. Дабро — не проста слова, гэта — дзеянне. І яно заўсёды вяртаецца назад.