Чаму нам патрэбны Дзень Волі

25 сакавіка ўсе мы разам адзначым наш Дзень волі. Давайце прыгадаем, чаму важна ў гэты дзень сабрацца разам. Ну, і трохі сабраць на добрую справу. Паехалі!
Апублікавана на
2024-03-11

25 сакавіка ўсе мы разам адзначым наш Дзень волі. Давайце прыгадаем, чаму важна ў гэты дзень сабрацца разам. Ну, і трохі сабраць на добрую справу. Паехалі!

Дзень Волі - гэта гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Селета яе 106 гадавіна. Таму ўсе святкаванні будуць праводзіцца з пазнакай “БНР106”.

Праз БНР не было б такой незалежнай (цяпер пад пытаннем) краіны як Беларусь

Каб не было БНР, то бальшавікі не стварылі б БССР (а з якога панталыку?), і ў выніку Беларусь не стала б ў 1991 годзе незалежнай. Чаму? БНР абвясціла незалежнасць Беларусі ад Расейскай імперыі ў 1918 годзе, у часы Першай сусветнай вайны і падчас рэвалюцыі - і гэта было першае афіцыйнае абвяшчэнне незалежнасці ў гісторыі Беларусі. 

Існаванне рэспублікі было кароткім. Але ўплыў на нашу гісторыю ад БНР аказаўся значны не толькі ў плане незалежнасці, але і з пункту гледжання ідэалогіі. Калі не ўспрымаць слова “ідэалогія” толькі негатыўна, то можна узгадаць, што калі ў 90-я гады беларуская дэмакратычная апазіцыя шукала “несавецкія наратывы”, то тэма БНР стала найлепшым выбарам. “Саветчыны” было так шмат, што беларуская інтэллігенцыя была радая: ёсць што ей супрацьпаставіць.

Пратэсты 2020 года адбываліся пад афіцыйнымі сімваламі БНР 

…бела-чырвона-белым сцягам і гербам “Пагоня”. З імі людзі хадзілі на мітынгі, імі ўпрыгожвалі свае машыны і дамы. Гэтыя сімвалы дапамаглі нам аб’яднацца і ўбачыць, як нас многа. 

Вопыт дэмакратычнага ўрада

Хацелася б успомніць і пра Раду БНР, якая існавала ўвесь гэты час, існуе цяпер і мае статус найстарэйшага ўрада у выгнанні. Зараз, калі мы маем у выгнанні ўжо два ўрады, можам сказаць, што маем хоць нейкую традыцыю вольных урадаў.

Вялікі канцэрт БНР106 ў фармаце late night show

Адзначыць Дзень Волі 2024 нам прапаноўваюць анлайн. На канцэрте з нагоды свята будуць і гутаркі з гістарычнымі цікавосткамі, абмеркаванні сучаснай і будучай культуры, і канцэрт любімых беларускіх музыкаў. Ужо цяпер абвешчаны J:МОРС, NAVIBAND, Dlina Volny. Канцэрт найперш разлічаны на анлайн-трансляцыю, якая пачнецца 25 сакавіка а 19.00 па мінскім часе на ютуб-канале “Годна” Уся асноўная інфармацыя – па хэштэгу #БНР106. 

А каб канцэрт адбыўся, на яго  збіраюць 25 тысяч еўра праз “BYSOL”.  

Святкуйма ж разам!  Давайце пранясем праз гады гэтую памяць пра 25 сакавіка, каб аднойчы адсвяткаваць сапраўдны Дзень волі!

«Беларусь Жыве. Беларуская вайна ва Украіне»

18 сакавіка ў Вільні глядзіце фільм, а пасля прымайце ўдзел у дыскусіі аб беларусах і іхнай ролі ў вайне Расеі супраць Украіны. У мерапрыемстве бярэ ўдзел кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская.

Аўтары фільму «Беларусь Жыве. Беларуская вайна ва Украіне» запрашаюць  на бясплатны прагляд фільму і дыскусію з яго героямі, а таксама літоўскімі і беларускімі праваабаронцамі і актывістамі.

Як выглядае супраціў, які існуе ў Менску і іншых гарадах Беларусі, на полі бою ва Украіне і сярод беларускай дыяспары ў Літве, Польшчы і іншых краінах?

Якой мы бачым будучыню літоўскай і беларускай суполак перад рыторыкай літвінізму і вайны?

У дыскусіі прымуць удзел:

Любоў Рабцэвіч – беларуская актывiстка, якая жыве ў Літве

Аляксандр Клачко-Кусь – добраахвотнік, які ваяваў у палку імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне

Віціс Юрконіс – дырэктар «Freedom House» у Літве

Вольга Зазулінская – кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця», каардынатар праграм дапамогі палітвязням, праваабаронца

Калі: 18 сакавіка

Дзе: Вільня, «Meno Avilys», A .Goštauto g. 2. 

Пачатак а 19-30 па Віленскім часе. У праграме паказа фільма на беларускай/рускай мовах з літоўскімі субтытрамі. Пасля - дыскусія.

Мерапрыемства бясплатнае, але патрэбна рэгістрацыя.

Запрашаем!

Ваша дапамога — крок да свабоды і справядлівасці

Кожнае ахвяраванне дапамагае падтрымліваць палітвязняў і іх сем’і, даючы ім надзею і рэсурсы для пераадолення цяжкасцяў.