27 лістапада 1920 года на Случчыне распачаўся Збройны чын – спроба супраціву беларусаў ўладзе Масквы са зброяй у руках. Для гэтага выдаўся зручны гістарычны момант – Слуцк і ягоныя ваколіцы апынуліся на нейтральнай тэрыторыі, калі польскія войскі выйшлі з іх, а бальшавіцкія яшчэ не паспелі ўвайсці.
У дадатак у мясцовых жыхароў была высокая нацыянальная свядомасць. Працавалі беларускія школы і настаўніцкія курсы, дзеяў Беларускі нацыянальны камітэт Случчыны. Мясцовыя жыхары ўжо мелі досвед барацьбы з бальшавікамі, і яны не хацелі новага прыходу маскоўскай улады. Напярэдадні паўстання адбыўся I беларускі з’езд прадстаўнікоў Слуцка і Случчыны. Ягоныя дэлегаты прызнавалі ўладу БНР ды выступалі супраць Саветаў. Абаронцы Случчыны нават мелі свой марш “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” аўтарства Макара Краўцова.
Зрэшты, Слуцкі збройны чын завяшыўся паразай паўстанцаў. Войска, якое складалася з 4000 добрахвотнікаў пацярпела паразу ў барацьбе з рэгулярнай арміяй бальшавікоў. Барацьба длілася крыху больш за месяц. Частка ацалелага войска напрыканцы снежня перайшла мяжу з Польшчай, дзе ваяроў інтэрнавалі.
Слуцкі збройны чын застаўся напамінам пра мужнасць і гераізм у барацьбе за вольную і незалежную Беларусь. Гэта слаўная старонка гісторыі, якую маскоўскія ўлады ўсяляк намагаліся сцерці як падчас існавання СССР так і сёння, у нібыта незалежнай Беларусі. Сёння ваяры-беларусы як і сто гадоў таму змагаюцца з расейскай навалай. Праўда, робяць гэта не ў Беларусі, а ва Украіне.
“Ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў” - 104 гадавіна Слуцкага збройнага чыну
27 лістапада 1920 года на Случчыне распачаўся збройны чын – спроба супраціву беларусаў ўладзе Масквы са зброяй у руках. Для гэтага выдаўся зручны гістарычны момант – Слуцк і ягоныя ваколіцы апынуліся на нейтральнай тэрыторыі, калі польскія войскі выйшлі з іх, а бальшавіцкія яшчэ не паспелі ўвайсці.
У дадатак у мясцовых жыхароў была высокая нацыянальная свядомасць. Працавалі беларускія школы і настаўніцкія курсы, дзеяў Беларускі нацыянальны камітэт Случчыны. Жыхары гэтага рэгіёну Беларусі ўжо мелі досвед барацьбы з бальшавікамі, і яны не хацелі новага прыходу маскоўскай улады. Напярэдадні паўстання адбыўся I беларускі з’езд прадстаўнікоў Слуцка і Случчыны. Ягоныя дэлегаты прызнавалі ўладу БНР ды выступілі супраць Саветаў. Абаронцы Случчыны нават мелі свой марш “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” аўтарства Макара Краўцова.
Зрэшты, Слуцкі збройны чын завяшыўся паразай паўстанцаў. Войска, якое складалася з 4000 добрахвотнікаў пацярпела паразу ў барацьбе з рэгулярнай арміяй бальшавікоў. Барацьба длілася крыху больш за месяц. Частка ацалелага войска напрыканцы снежня перайшла мяжу з Польшчай, дзе ваяроў інтэрнавалі.
Слуцкі збройны чын застаўся напамінам пра мужнасць і гераізм у барацьбе за вольную і незалежную Беларусь. Гэта слаўная старонка гісторыі, якую маскоўскія ўлады ўсяляк намагаюцца сцерці як раней, падчас існавання СССР, так і цяпер, у нібыта незалежнай Беларусі.
Сёння ваяры-беларусы, як і сто гадоў таму, змагаюцца з расейскай навалай. Праўда, робяць гэта ва Украіне. Беларусь жа, фармальна незалежная дзяржава, апынулася пад моцным уплывам Масквы. Як надоўга і ці зможам мы скарыстацца зручным гістарычным момантам каб нарэшце здабыць сапраўдную незалежнасць – пытанне для ўсіх беларусаў.