«Лічбавая апора: бяспека разам»: дапамажыце зрабіць жыццё беларусаў больш бяспечным

Для чаго патрэбны праект «Лічбавая апора: бяспека разам».
Атрымаць дапамогу

Рэжым Лукашэнкі працягвае практыку тэрору і запалохвання. Кожны дзень мы чуем пра новыя затрыманні, катаванні і прысуды. Змесціва тэлефонаў, кампʼютараў і кантэнт размешчаны ў сацыяльных сетках становіцца падставай для пераследу. Мы не можам уратаваць кожнага беларуса ад пагрозы, але мы спрабуем зрабіць жыццё тых, хто звярнуўся па дапамогу, больш бяспечным.

Праект «Лічбавая апора: бяспека разам», якім займаецца фонд «Краіна для Жыцця» – гэта адказ на выклікі з боку рэжыму. Мы дапамагаем беларусам абараніць свае асабістыя дадзеныя і мінімізаваць рызыку арышту або затрымання, падказваем як ачысціць лічбавыя прылады ад небяспечных дадзеных.

Што мы зрабілі за 2024 год?

Мы апрацавалі 174 звароты ў службу тэхнічнай падтрымкі па лічбавай бяспецы. Усяго мы атрымліваем 150-180 зваротаў штомесяц. Мы дапамагаем беларусам у наступных пытаннях:

- настройка бяспечнага «партызанскага» Telegram;

- ачыстка тэлефонаў перад перасячэннем мяжы і пасля затрыманняў;

- ачыстка сацыяльных сетак, вэб-гісторыі і хмарных сховішчаў.

Мы аказваем тэхнічную дапамогу і дапамагаем абараніцца ад рэпрэсій і пераследу.

Атрымаць дапамогу