У Літве жывуць дзесяткі тысяч беларусаў, якія вымушана пакінулі Радзіму. У суседняй краіне яны шукаюць бяспечныя ўмовы жыцця і магчымасць новага старту. З 2020 года ў Літву прыбылі каля 70 000 нашых суайчыннікаў, але цяпер іх колькасць зменшылася. На 1 студзеня 2025 года ў Літве былі зарэгістраваныя 57 511 беларусаў. Яны сутыкаюцца з немалымі цяжкасцямі.
За 2024 год нашы спецыялісты апрацавалі 139 зваротаў, сярод кейсаў:
- адмова Літвой упрадастаўленні ўцякацтва або дазволу на жыхарства;
- атрыманне пашпарта замежнага грамадзяніна;
- распрацоўка плана дзеянняў ў выпадку прызнання міграцыйнай службай Літвы пагрозы на нацыянальным узроўні ;
- выбар краіны для легалізацыі ў рамках Дублінскага рэгламенту і шмат іншага.
Наша задача — даць беларусам важную інфармацыю і дапамагчы пазбегнуць памылак, якія могуць запаволіць працэс легалізацыі або стварыць дадатковыя праблемы. Многія ўжо ацанілі нашу дапамогу, пазбегнуўшы пастак і перашкод у працэсе легалізацыі.
Мы працягваем працаваць і дапамагаць беларусам, якія не могуць пакінуць Літву без правільнай інфармацыі і падтрымкі. Вашы ахвяраванні могуць змяніць жыццё тых, хто шукае бяспеку і новы старт у чужой краіне.