Вы можаце падтрымаць нашу працу, палітзняволеных і іхнія сем’і, і пры тым нічога не патраціць!
Кожны рэзідэнт Літвы, хто афіцыйна працуе, можа накіраваць 1,2% ад ужо уплочаных падаткаў у наш фонд.
Гэта не павялічвае ваш падатак — проста пэўная сума з яго ідзе ў нашую арганізацыю. Атрымліваецца, што вы падтрымліваеце нас і нічога не траціце! А калі гэтыя сродкі на наш фонд аформіць 1000 чалавек — мы зможам працаваць на іх цэлы год.
Пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год накіруйце 1,2% падаходнага падатку на нашу дзейнасць. Мы ў сваю чаргу зможам зрабіць больш і дапамагчы большай колькасці рэпрэсаваных людзей. Пра тое, як мы дапамагаем і пра нашы праекты вы можаце пачытаць тут.
Аформіць гэтую опцыю даволі проста і не зойме шмат часу. Што важна: для беларусаў у Літве гэта цалкам бяспечна, таму што гэтыя пераводы робіць падатковая служба.