Мы запускаем новы збор, што будзе дзейнічаць да канца траўня. Яго арганізуе служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі», куды ўваходзяць Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, фонд BYSOL, грамадзянская ініцыятыва ByHelp.
Мы хочам падтрымаць людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.
🔺палітзняволеныя з інваліднасцю — сюды ўваходзяць тыя, хто знаходзіцца ў зняволенні, і тыя, хто ўжо на волі, але пакутуе праз інваліднасць;
🔺сем'і палітзняволеных (цяперашніх і былых), дзе ёсць дзеці з інваліднасцю.
🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і інш.);
🔶аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔶аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.
Мы плануем сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.
Гэтая група людзей вельмі часта знаходзяцца ў такой цяжкай сітуацыі, калі доступ да медыцынскіх паслуг і рэабілітацыі вельмі абмежаваны. Мы можам змяніць гэта! Праз удзел у акцыі мы акажам рэальную дапамогу тым, хто ў ёй мае вострую патрэбу.