«Дапамога мігранту» пазбегнуць пастак і перашкод. Кансультацыйна-інфармацыйная служба ў Літве ‍

Як дзее ў Літве кансультацыйна-інфармацыйная служба для беларусаў «Дапамога мігранту».
Апублікавана на
2025-01-09

У Літве жывуць дзесяткі тысяч беларусаў, якія вымушана пакінулі Радзіму. У суседняй краіне яны шукаюць бяспечныя ўмовы жыцця і магчымасць новага старту. З 2020 года ў Літву прыбылі каля 70 000 нашых суайчыннікаў, але цяпер іх колькасць зменшылася. На 1 студзеня 2025 года ў Літве былі зарэгістраваныя 57 511 беларусаў. Яны сутыкаюцца з немалымі цяжкасцямі.

Фонд «Краіна для Жыцця» дапамагае пераадолець міграцыйныя складанасці беларусам, якія пакінулі родны край праз палітычны пераслед. Мы ладзім бясплатныя кансультацыі па легалізацыі і іншых пытаннях, звязаных з іх новым жыццём у Літве.

За 2024 год нашы спецыялісты апрацавалі 139 зваротаў, сярод кейсаў:

- адмова Літвой упрадастаўленні ўцякацтва або дазволу на жыхарства;

- атрыманне пашпарта замежнага грамадзяніна;

- распрацоўка плана дзеянняў ў выпадку прызнання  міграцыйнай службай Літвы пагрозы на нацыянальным узроўні ;

- выбар краіны для легалізацыі ў рамках Дублінскага рэгламенту і шмат іншага.

Наша задача — даць беларусам важную інфармацыю і дапамагчы пазбегнуць памылак, якія могуць запаволіць працэс легалізацыі або стварыць дадатковыя праблемы. Многія ўжо ацанілі нашу дапамогу, пазбегнуўшы пастак і перашкод у працэсе легалізацыі.

Мы працягваем працаваць і дапамагаць беларусам, якія не могуць пакінуць Літву без правільнай інфармацыі і падтрымкі. Вашы ахвяраванні могуць змяніць жыццё тых, хто шукае бяспеку і новы старт у чужой краіне.