Фонд «Краіна для Жыцця» падтрымлівае сем’і палітычных зняволеных, якія трапілі ў складаную сітуацыю праз сваю грамадзянскую пазіцыю. У межах праграмы мы аказваем аднаразовую дапамогу ў памеры 300 еўра. За час дзейнасці праекта сем’і палітвязняў ужо атрымалі больш за 300 000 еўра падтрымкі, а самі палітзняволеныя між іншым - 7 тонн прадуктаў у якасці перадач.
Дапамогу могуць атрымаць сем’і палітычных зняволеных, якія адбываюць пакаранне, звязанае з пазбаўленнем або абмежаваннем волі ў Рэспубліцы Беларусь. Падаць заяўку можа блізкі сваяк зняволенага.
Матэрыяльная падтрымка. Аднаразовая выплата ў памеры 300 еўра на пакрыццё неабходных выдаткаў.
Юрыдычная дапамога. Парады і падтрымка ў прававых пытаннях.
Псіхалагічная дапамога. Кансультацыі для сям’і і зняволенага.
Дапамога прызначана для падтрымкі палітвязняў і можа выкарыстоўвацца на:
перадачы ў турму;
адзенне;
папаўненне асабістага рахунку зняволенага;
сродкі гігіены і медыкаменты;
паслугі адваката;
канцылярскія прыналежнасці для ліставання.
Мы верым, што падтрымка сем’яў палітвязняў — гэта не толькі пра грошы. Гэта перш за ўсё пра салідарнасць, якая ўзмацняе нашу супольнасць і дае людзям сілы змагацца далей. Кожны палітзняволены мусіць ведаць: ён не адзін.