Рэжым працягвае забіваць людзей за кратамі

У брэсцкім СІЗА 9 красавіка памёр 51-гадовы палітвязень Аляксандр Кулініч.
Апублікавана на
2024-04-11

У брэсцкім СІЗА 9 красавіка памёр 51-гадовы палітвязень Аляксандр Кулініч. Яго трымалі пад арыштам і вінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Суд мусіў адбыцца 16 красавіка. Згодна крыніцам выдання "Люстэрка", афіцыйнай прычынай смерці названая ішэмічная хвароба сэрца. Ці меў загінулы доступ да неабходных лекаў і да своечасовай медычнай дапамогі, невядома. Але ўмовы ўтрымання палітвязняў у турмах і ізалятарах прыроўненыя да катавальных. 

Аляксандр Кулініч -  падпалкоўнік запасу. Ён служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ. Апошнім часам быў зарэгістраваны як  індывідуальны прадпрымальнік. Згодна інфармацыі праваабаронцаў гэта ўжо шостая смерць палітвязня за кратамі.

Каманда фонду "Краіна для Жыцця" выражае шчырыя спачуванні родным і блізкім Аляксандра Кулініча.

Мы верым, што вінаватыя ў смерцях і катаваннях беларусаў будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

Ваша дапамога — крок да свабоды і справядлівасці

Кожнае ахвяраванне дапамагае падтрымліваць палітвязняў і іх сем’і, даючы ім надзею і рэсурсы для пераадолення цяжкасцяў.