Справаздача за першы квартал 2025 года

За першы квартал 2025 года наш фонд аказаў дапамогу па 29 міграцыйных, 31 юрыдычным і 23 псіхалагічным зваротах. Выплаты склалі 27.200 еўра. Чытайце поўную справаздачу і далучайцеся да нас!
Апублікавана на
2025-04-22

Паважаныя сябры, калегі і падтрымлівальнікі нашага фонду!

Мы рады падзяліцца з вамі вынікамі працы за першы квартал 2025 года. Гэтыя тры месяцы былі насычаныя важнымі падзеямі і актыўнай дзейнасцю па дапамозе тым, хто апынуўся ў складаных жыццёвых абставінах. Дзякуючы вашай падтрымцы мы змаглі дапамагчы шматлікім людзям, якія сутыкнуліся з міграцыйнымі, юрыдычнымі і псіхалагічнымі праблемамі.

Міграцыйная падтрымка

Мы атрымалі 29 зваротаў па наступных міграцыйных пытаннях:

- працяглы час разгляду заяў аб выдачы новых ВНЖ міграцыйнай службай Літвы;
- адмова ў наданні статуса ўцекача;
- парадак атрымання ВНЖ з гуманітарных прычын;
- адкрыццё банкаўскіх рахункаў для асоб з рознымі статусамі.

Юрыдычная дапамога

Мы адпрацавалі 31 зварот па наступных юрыдычных пытаннях:

- парадак прадастаўлення міжнароднай абароны ў Польшчы;
- парадак засведчанняў даверанасцяў у Беларусі і іншых краінах для ажыццяўлення дзеянняў на тэрыторыі Беларусі;
- права спадкаемца;
- парадак ажыццяўлення здзелак з нерухомасцю пры немагчымасці вярнуцца ў Беларусь;
- аднаўленне ў бацькоўскіх правах;
- парадак ажыццяўлення медыцынскіх умяшанняў, атрыманне згоды на іх;
- скасаванне шлюбу;
- парадак працаўладкавання і атрыманне дазволу на працу ў Польшчы.

Псіхалагічная падтрымка

Мы атрымалі 19 новых зваротаў па псіхалагічнай дапамозе, 4 асобы працягваюць тэрапію з мінулага перыяду. Асноўныя праблемы, з якімі звяртаюцца людзі:

- стрэс пасля затрымання, трывожны стан;
- праблемы з адаптацыяй у новай краіне;
- дэструктыўныя ўчынкі, агрэсія;
- складанасці ў стасунках з людзьмі;
- дэпрэсія.

Тэхнічная падтрымка

Служба тэхнічнай падтрымкі апрацавала 87 зваротаў. З іх 51 зварот тычыўся ачысткі і наладаў гаджэтаў, кожны са зваротаў паспяхова задаволілі.

Фінансавая дапамога

Выплаты за гэты перыяд склалі 27.200 еўра. Сюды ўваходзяць выплаты па праекце «Сябар сям'і», медыцынскія кампенсацыі і разавые выплаты.

Іншыя інiцыятывы і дасягненні

172 звароты на розныя тэмы мы атрымалі праз асабістыя паведамленні ў сацсетках і працоўныя кантакты.

Разам з тым мы ўзялі ўдзел у дабрачынным зборы да 8 сакавіка на дапамогу пацярпелым жанчынам. Мы атрымалі 28 заявак, праз збор сабралі 2 567 еўра.

Таксама мы паўдзельнічалі ў кампаніі «ТЭМА#1», на мэце якой былі падтрымка беларускіх палітзняволеных і актуалізацыя гэтай балючай тэмы праз шэраг мерапрыемстваў у розных краінах свету.

Як дапамагчы нашай працы

Шаноўныя сябры! Для працягу нашай місіі нам вельмі важная ваша падтрымка. Ёсць некалькі спосабаў, як вы можаце далучыцца да нашай працы:

Фінансавая падтрымка - нават невялікая ахвяраванне дапаможа нам працягваць аказваць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу. Зрабіць ахвяраванне

Валанцёрства - калі вы жадаеце прапанаваць сваю дапамогу ў якасці валанцёра, калі ласка, запоўніце форму для валанцёраў

Распаўсюджванне інфармацыі - падзяліцеся інфармацыяй пра нашую дзейнасць з сябрамі і знаёмымі, гэта таксама вельмі важна для нас.

Дзякуй, што вы з намі! Будзем разам рабіць гэты свет больш дасканалым.

Ваша дапамога — крок да свабоды і справядлівасці

Кожнае ахвяраванне дапамагае падтрымліваць палітвязняў і іх сем’і, даючы ім надзею і рэсурсы для пераадолення цяжкасцяў.